Усе навіны

Сцяпан Папоў: «У школе ў Беларусі – строгая дысцыпліна. У Польшчы дзяцей не прымушаюць хадзіць па струнцы і ў аднолькавым адзенні»

4 верасня, 08:55

Беларускі самбіст Сцяпан Папоў падзяліўся меркаваннем аб вучобе 9-гадовай дачкі ў польскай школе.

– Якія ўражанні ў дзіцяці ад школ у Беларусі і Польшчы?

– Адразу, што адзначыла і Міраслава, і мы – гэта строгая дысцыпліна ў беларускай школе: форма, графік. Нічога не павінна адцягваць увагу. У Польшчы ўсё па-іншаму. Бывае, што настаўніца можа замест аднаго ўрока проста вывесці дзяцей на вуліцу, на школьны двор, каб яны пабегалі, выпусцілі пару. Плюс настаўніца сама перадыхне, падыхае паветрам. А потым усе вернуцца на заняткі і прадоўжаць навучанне.

Міраславу гэта вельмі спадабалася. І, зноў жа, ёй вельмі даспадобы, што няма адзінай школьнай формы. Дзеці ходзяць, у чым ім падабаецца і ў чым камфортна. Калі жадаюць прыйсці ў спартовым гарнітуры - калі ласка. Ніхто нічога не скажа табе.

А яшчэ вучні пачатковай школы нясуць свае мяккія цацкі – на перапынках могуць гуляць з імі. Няма такога, калі настаўнікі крычаць не бегаць, патрабуюць паводзіць сябе акуратна і гэтак далей, што сустракаецца ў Беларусі.

Міраславе вельмі спадабалася свабода ў паводзінах, самавыяўленні. Дзяцей не прымушаюць хадзіць па струнцы і ў аднолькавым адзенні, – сказаў Папоў.