Усе навіны

Залеўскі стаў намеснікам Латушкі пры Пераходным кабінеце і зоймецца допускам беларусаў да міжнародных спаборніцтваў

12 верасня, 18:35

Як паведамляе Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі, былы генеральны дырэктар БАТЭ Міхаіл Залеўскі па ўзгадненні са Святланай Ціханоўскай стаў намеснікам Паўла Латушкі пры Кабінеце.

У сферы адказнасці Залеўскага будуць знаходзіцца пытанні санкцыйнай палітыкі ў спорце і ўдзелу беларускіх спартсменаў у спаборніцтвах.

На думку АПК, прызначэнне Залеўскага дапаможа:

– прыцягнуць да адказнасці асоб, якія ўдзельнічаюць у парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, шляхам прымянення дысцыплінарнай адказнасці кампетэнтнымі міжнароднымі арганізацыямі, уключаючы пазбаўленне права прадстаўляць рэжым на міжнародных спартыўных мерапрыемствах;

– аднавіць парушаныя правы беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку рэжыму і ягоных спартыўных структур, у тым ліку праз удзел такіх беларусаў у міжнародных спаборніцтвах;

– пашырыць міжнародны санкцыйны парадак дня эфектыўнымі санкцыямі ў сферы спорту.