Усе навіны

Экс-трэнеру зборнай Беларусі Васілевіча павялічылі тэрмін да 9,5 года калоніі – яго «судзілі» другі раз за 3 месяцы

14 верасня, 13:19

Былога трэнера-масажыста зборнай Беларусі па біятлоне Мікалая Васілевіча 12 верасня рэжымны суд Першамайскага раёна Мінска прыгаварыў у агульнай складанасці да 9,5 гадоў узмоцненага рэжыму і абавязаў выплаціць штраф у памеры 600 базавых велічынь (22 200 рублёў – Tribuna.com).

Яго абвінавацілі ў фінансаванні непажаданай рэжыму дзейнасці (артыкул 290-1 частка 2-я КК Лукашэнкі – Tribuna.com).

Нагадаем, 6 чэрвеня Васілевіча «судзілі» за данаты непажаданым рэжыму арганізацыям (артыкулы 361-1 і 361-2 крымінальнага кодэкса Лукашэнкі). Тады яго прыгаварылі да 6 гадоў і штрафу ў памеры 18 тысяч рублёў. Васілевіч быў затрыманы сілавікамі 17 кастрычніка 2022 года. У пачатку студзеня КДБ унёс яго ў «спіс тэрарыстаў».