Усе навіны

Каманда Латушкі перадасць у МАК спіс з больш як 150 спартсменамі і функцыянерамі, звязанымі з ваеннымі структурамі Лукашэнкі

28 верасня, 09:34

Учора кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, сябра Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка распавёў, якіх патрабаванняў дамагаюцца дэмакратычныя сілы Беларусі да беларускіх спартоўцаў, якія паедуць на Алімпійскія гульні.

Каманда Латушкі таксама падрыхтавала спіс, які складаецца са 150 спартсменаў і функцыянераў, звязаных з ваеннымі структурамі рэжыму Лукашэнкі, для наступнай перадачы ў Міжнародны Алімпійскі камітэт.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.