Усе навіны

Сцяпан Папоў: «Не збіраўся выступаць у СМІ. Але Апейкін перайшоў ужо ўсе межы»

2 кастрычніка, 15:31

Беларускі самбіст Сцяпан Папоў у інтэрв'ю парталу «Зеркало» падзяліўся меркаваннем пра БФСС.

– Давайце з самага пачатку, каб усім было зразумела. Калі здарыліся ўсе жахі з гвалтам у першыя дні пасля выбараў у 2020-м, дык вырашыў узяць ініцыятыву ў свае рукі.

Стварыў тэлеграм-канал, пачаў дадаваць знаёмых спартсменаў, каго ведаў і каму давяраў. Потым зявілася ідэя з лістом з патрабаваньнямі да ўлады пра новыя сумленныя выбары. Тут актыўна ўключыўся і Апейкін. Да гэтага з ім быў крыху знаёмы, ён мне дапамагаў у Беларусі з адкрыццём клуба адзінаборстваў. Вырашыў прыцягнуць Аляксандра да патрэбнай справы, і сталі збіраць подпісы.

Пасля апублікавання ліста ён знік на некалькі дзён. Звязаўся потым са мной, сказаў, што выкінуў тэлефон. Маўляў, па ім ідзе праца, як быць? Я сказаў з'язджаць – сам не збіраўся спыняцца і пакідаць Беларусь. Апейкін паехаў ва Украіну і заснаваў Беларускі фонд спартовай салідарнасці. Сабраў каманду, заняўся прыцягненнем фінансаў. Я толькі падтрымаў яго ва ўсіх адносінах. Жадаў толькі, каб дапамагалі тым атлетам, хто пацярпеў за сваю пазіцыю. Плюс, натуральна, каб усё было адкрыта.

– Што адбылося потым?

– З добрых памкненняў і салідарнасці заўсёды выступаў за ініцыятывы фонду, быў вельмі актыўным. На першую пару ўкладваў свае сродкі, прыцягваў донараў. Праз гэта людзі думалі, што Папоў працаваў у БФСС. Хаця гэта не так. Так, фонд на нейкім этапе потым аказаў мне фінансавую падтрымку. І я ўдзячны за гэта.

Але гэтае інтэрв'ю пра іншае. Калі пачаў задаваць прадметныя пытанні Апейкіна пра планы фонду, што канкрэтна і ў якія тэрміны робіцца, то стаў ворагам. Спытайце спартсменаў – думаю, што многія з вядомых у нашым спорце асоб пагодзяцца са мной.

Пытанні фінансавай празрыстасці і справаздачнасці ўзнімаліся і раней – проста не выносіліся ў прэсу. І я да апошняга не збіраўся выступаць у СМІ. Але Апейкін перайшоў ужо ўсе межы, дазваляючы сабе выкручвацца за кошт абвінавачанняў іншых.

У Аляксандра ёсць адна рыса, якая мне адразу не спадабалася: ён часта недагаворваў. А я не люблю адсутнасці канкрэтыкі. Яшчэ было такое, што праз мяне Апейкін абяцаў канкрэтную фінансавую дапамогу атлетам, але потым браў свае словы назад. Натуральна, у спартоўцаў узнікаў негатыў.

Вырашыў, што з фондам мне не па дарозе ні ў якой якасці. Калі нават аднаму з ініцыятараў стварэння арганізацыі не адказваюць на больш за лагічныя пытанні, то палічыў правільным цалкам дыстанцыявацца ад БФСС, – сказаў Папоў.