Усе навіны

Прызавыя на Гульнях сяброўства складуць ад 20 да 40 тысяч долараў («Матч ТВ»)

27 кастрычніка, 18:31

Сталі вядомыя памеры ганарараў за прызавыя месцы на Гульнях сяброўства, якія ў 2024 годзе пройдуць у Беларусі і Расіі. Пра гэта паведамляе «Матч ТВ».

Спартсмены за першае месца атрымаюць 40 тысяч долараў, за другое – 30 тысяч, за трэцяе – 20 тысяч.

Гульні сяброўства пройдуць у якасці альтэрнатывы Алімпійскім гульням, на якія беларусы і расіяне на дадзены момант не атрымалі допуск, а калі і атрымаюць, то, хутчэй за ўсё, яны будуць выступаць у нейтральным статусе.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.