Усе навіны
Photo

Член зборнай Украіны па вулічнай рыбалцы Білан не вярнуўся ва Украіну пасля ЧС у Італіі, каб пазбегнуць мабілізацыі

14 лістапада, 14:17

Былы член украінскай зборнай па вулічнай рыбалцы Артур Білан вырашыў не вяртацца ва Украіну пасля спаборніцтваў на чэмпіянаце свету ў Італіі.

Такое рашэнне ён патлумачыў страхам перад мабілізацыяй, бо ўжо мае 2 позвы.

Капітан каманды Данііл Лясаў апублікаваў скрыншоты перапіскі з Біланам на сваёй старонцы ў фэйсбук. Цяпер Лясаў закрыў свой профіль.

Зборная Украіны заняла пятае месца на чэмпіянаце свету, які праходзіў у Італіі.