Усе навіны

Праваабарончая арганізацыя Libereco аб'явіла пра забег у падтрымку беларускіх палітвязняў

20 лістапада, 14:53

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco прыме ўдзел у навагоднім забегу ў Цюрыху з мэтай падтрымкі беларускіх палітвязняў. Забег пройдзе 10 снежня, у Сусветны дзень правоў чалавека.

«Зараз у Беларусі знаходзяцца ў зняволенні больш за 1500 палітвязняў, у тым ліку лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі. Гэтыя людзі былі затрыманыя і прысуджаныя да некалькіх гадоў пазбаўлення волі за сваю палітычную актыўнасць, прыхільнасць правам чалавека, журналісцкую дзейнасць ці проста за лайкі ў сацыяльных сетках. Мы ўстаем на іх абарону, патрабуем іх вызвалення і змагаемся за тое, каб яны не былі забытыя.

Мы замацуем за кожным удзельнікам аднаго палітвязня, ад імя якога ён будзе бегчы. Такім чынам бегуны збяруць данаты на вызваленне ўсіх палітвязняў у Беларусі», – напісалі ў Libereco і заклікалі ўсіх далучацца.