Усе навіны

Instagram-акаунт Івуліна названы рэжымам «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

8 снежня, 13:17
1

Рэжым Лукашэнкі назваў Instagram-акаунт беларускага журналіста Аляксандра Івуліна «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Гэта зрабіў «суд» рэжыму па Чыгуначным раёне Гомеля «рашэннем» ад 7 снежня.

Тым жа «рашэннем» у спіс быў яшчэ раз унесены YouTube-канал «ЧестнОК» і яго сацсеткі, якія ўжо былі туды ўнесены 17 верасня 2021 года па «рашэнні» «суда» рэжыму па Чыгуначным раёне Віцебска.