Усе навіны

Галоўрэд украінскай «Трыбуны» Шчарбакоў пра допуск беларусаў і расейцаў да АГ-2024: «Бачу тры варыянты развіцця падзей»

8 снежня, 19:32
1

Галоўны рэдактар украінскага аддзялення Tribuna.com Алег Шчарбакоў пракаментаваў рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) дапусціць беларусаў і расіян да Алімпійскіх гульняў-2024 у Парыжы пад нейтральным сцягам.

«Што ж, пажынаем плён нашай неактыўнасці ў плане ціску на МАК.

Бачу тры варыянты развіцця падзей:

1. Нарэшце-то засяроджваемся на ўмовах МАК па допуску расіян. І патрабуем рэальнай, а не пустой праверкі. У выпадку невыканання нашых патрабаванняў па ўважлівай праверцы ўсіх спартсменаў ва ўсіх відах спорту, байкот Алімпіяды.

2. Проста байкот Алімпіяды.

3. Нічога не рабіць», – сказаў Шчарбакоў.

Беларусы і расіяне змогуць выступаць у асабістых стартах, каманды не будуць дапушчаны да спаборніцтваў.

Алімпіяда-2024 пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня.