Усе навіны

Украінскія спартсмены запісалі зварот наконт рашэння МАК дапусціць беларусаў і расіян да АГ-2024

10 снежня, 16:37

Украінскія спартсмены запісалі зварот пра рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) дапусціць расіян і беларусаў да АГ-2024 у Парыжы ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў.

У відэа зняліся: Андрэй Ярмоленка, Марта Касцюк, Жан Белянюк, Міхаіл Раманчук, Ганна Рыжыкава і Яраслава Магучых.

«Расійскія спартсмены падтрымліваюць вайну – расійскія спартсмены едуць на Алімпіяду. Расія пагарджае міжнароднае права – расійскія спартсмены едуць на Алімпіяду. Расія забівае дзяцей – расійскія спартсмены едуць на Алімпіяду. Расія знішчае гарады – расійскія спартсмены едуць на Алімпіяду. Расійскім спартсменам не месца на Алімпіядзе», – гаворыцца ў звароце.

Алімпіяда-2024 пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня.