Усе навіны

Аляксандр Івулін: «Алесь Пушкін не да канца разумеў, куды ён патрапіў»

2 лютага, 21:10

Аляксандр Івулін расказаў пра тое, як паводзіў сябе ў турме нябожчык мастак і палітвязень Алесь Пушкін.

«Алесь Пушкін – чалавек, які не разумеў, дзе ён апынуўся. То бок, мне пісалі пра неабходнасць пасталець, але справа ў тым, што, я думаю, Алесь такі, у яго вельмі дзіўны погляд на свят.

Ён як быццам не адбываў пакаранне, а гуляў у гэтую гульню па іх правілах. Ён быў вельмі творчы чалавек, не разумеў, як хадзіць строем. Яму вельмі хацелася свабоды, пачуцця волi.

Ён пісаў партрэты, але падчас каранціну гэтыя партрэты ў яго тут жа адбiралі, усім, для каго ён іх пісаў.

У яго было два парушэнні падчас каранціну, у мяне было адно. Там была гісторыя пра тое, што да яго хадзілі, да мяне хадзілі, да палітычных усіх хадзілі, да іх было асаблівае стаўленне.

І калі я даведался, што Алесь памёр, мне было вельмі і вельмі балюча, таму што ты бачыў чалавека дзесяць дзён таму, вы камунiкавалi, і тое, што з ім адбылося, вельмі сумна.

Насамрэч, я думаю, што нават у турме яму было цяжка. Алесь не перабудоўваўся пад такі лад жыцця, каб выжыць у гэтых умовах», – сказаў Івулін.