Усе навіны

Старшыня «Нёмана» Варсовіч і намеснік старшыні «УУС-Дынама» Дудко сталі «дэпутатамі» Лукашэнкі па Гродне

27 лютага, 16:49

Па выніках «выбараў» «дэпутатаў» 25 лютага сфармаваўся гродзенскі «гарадскі Савет» Лукашэнкі.

У яго ўвайшоў 31 чалавек. Сярод іх апынуўся Іван Ворсовіч, старшыня футбольнага клуба «Нёман», а таксама Яўген Дудко, намеснік старшыні міні-футбольнага «УУС-Дынама».

Адзначым, што Варсовіч быў «дэпутатам» гродзенскага гарсавета Лукашэнкі яшчэ з 2018 года.