Усе навіны

У МАК і WADA заявілі, што ім паступаюць фэйкавыя званкі з Расіі

23 сакавіка, 12:09

WADA і МАК заявілі пра фэйкавыя званкі з Расіі.

«У вельмі падобных абставінах WADA можа пацвердзіць, што яно таксама стала аб'ектам фальшывага званка з боку чалавека, які выдаваў сябе за высокапастаўленага чыноўніка камісіі Афрыканскага саюза.

Той, хто тэлефанаваў, задаў пытанні, звязаныя з падтрымліваемым Расеяй і несанкцыянаваным мультыспартыўным мерапрыемствам «Гульні сяброўства», наконт якога WADA раней выказвала занепакоенасць з антыдопінгавага пункту гледжання», – паведамілі ў WADA.