Усе навіны

Настаўніка фізкультуры з Крупак «асудзілі» за каментар з «негатыўнай ацэнкай прадстаўніка ўлады»

2 красавіка, 19:42

«Суд» Лукашэнкі Маскоўскага раёна Мінска прысудзіў да штрафу і «хатняй хіміі» настаўніка фізкультуры з Крупак Яўгена Пальчыка, які напісаў каментар у сацсетках пра былога начальніка Наваполацкай калоніі №1 Андрэя пальчыка.

Пальчыка «асудзілі» на паўтара года хатняй хіміі, таксама ён павінен будзе выплаціць штраф у 4000 рублёў, а таксама аплаціць пошліну ў 120 рублёў.

Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што ён пакінуў каментар у Telegram з «негатыўнай ацэнкай прадстаўніка ўлады» – былога начальніка папраўчай калоніі №1 Андрэя Пальчыка.