Усе навіны

МАК не будзе патрабаваць ад беларусаў і расіян насіць адзіную нейтральную форму на Алімпіядзе ў Парыжы

3 красавіка, 17:32

Беларусы і расіяне не будуць абавязаны насіць на Алімпіядзе адзіную нейтральную форму, паведамляе Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК). Беларускія і расійскія спартсмены дапускаюцца да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы як індывідуальныя нейтральныя атлеты. Гэта не датычыцца камандных відаў спорту, прадстаўнікоў сілавых ведамстваў і тых, хто падтрымаў баявыя дзеянні. «Паколькі нейтральныя спартоўцы будуць выступаць індывідуальна, ім не патрэбная адзіная форма. Аднак спаборніцкае і пазаспаборнічае адзенне павінна адпавядаць адзіным рэкамендацыям, выкладзеным у «Прынцыпах удзелу для індывідуальных нейтральных спартсменаў», зацверджаных выканкамам МАК 8 снежня 2023 года», – заявілі ў МАК. Алімпійскія гульні-2024 пройдуць у Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня.