Усе навіны

НАК Лукашэнкі і авіякампанія Belavia дамовіліся пра стратэгічнае супрацоўніцтва

4 красавіка, 12:00

Кіраўнік алімпійскага камітэта Лукашэнкі Віктар Лукашэнка і генеральны дырэктар авіякампаніі Belavia Ігар Чаргінец падпісалі Мемарандум пра узаемадзеянне і стратэгічным супрацоўніцтве.

Арганізацыі хочуць папулярызаваць алімпійскі рух у Беларусі, прасоўваць брэнд Belavia, а таксама пра рэкламна-інфармацыйную падтрымку.

У 2024 годзе яны плануюць прысвоіць авіякампаніі званне «Партнёр НАК Беларусі».

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.