Усе навіны

Эмануэль Макрон: «Не сумняваюся, што Расія будзе нацэльвацца на Алімпіяду, у тым ліку і ў інфармацыйным плане»

5 красавіка, 16:30

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон ацаніў магчымасць правакацый з боку Расіі падчас Алімпійскіх гульняў.

– Вы баіцеся, што Расія будзе мэтанакіравана нацэльвацца на Алімпіяду?

– Я не сумняваюся. Я не сумняваюся, у тым ліку і ў інфармацыйным плане. Кожны дзень Расія падсілкоўвае чуткі пра тое, што мы не можам зрабіць тое ці іншае, таму гэта будзе рызыкоўна. І таму трэба выдужаць. А ўстойлівасць, упэўненасць у сабе, адносіны з праўдай – гэта сіла дэмакратый і вялікіх нацый, – сказаў Макрон.

Алімпіяда ў гэтым годзе пройдзе ў Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня.