Усе навіны

Макрон стаў на абарону Аю Накамуры, якая выступіць на цырымоніі адкрыцця АГ-2024 – спявачку абвінавачваюць у непавазе да французскай мовы

6 красавіка, 21:45

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон устаў на абарону франка-малійскай спявачкі Аю Накамуры, якая выступіць падчас цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Парыжы.

Пасля таго як Эмануэль Макрон абвясціў, што 28-гадовая французская спявачка Аю Накамура, якая нарадзілася ў Малі, былой калоніі Францыі, выступіць падчас цырымоніі адкрыцця Алімпіяды-2024, уплывовыя ўльтраправыя палітыкі і іншыя кансерватары накінуліся на дзяўчыну, абвінаваціўшы яе ў вульгарнасці і непавазе да французскай мовы.

Расісцкія абразы ў Інтэрнэце, у якіх высмейвалася спявачка, справакавалі паліцэйскае расследаванне.

«Я думаю, што яна дакладна падыходзіць для цырымоніі адкрыцця ці закрыцця Гульняў. Калі яна ўдзельнічае ў цырымоніі разам з іншымі артыстамі, я лічу, што гэта добра. Гульні і цырымоніі павінны нагадваць пра нас. Яна з'яўляецца часткай французскай культуры і французскай музыкі», – заявіў Макрон.

Раней Макрон пракаментаваў пытанні бяспекі правядзення Гульняў і пагрозу тэрарыстычных актаў падчас спаборніцтваў у Парыжы.