Усе навіны

Эмануэль Макрон: «Будзем працаваць у напрамку алімпійскага перамір'я»

15 красавіка, 13:22

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон спадзяецца, што на час Алімпіяды-2024 у Парыжы атрымаецца дамовіцца аб перамір'і ў войнах, якія працягваюцца ў свеце.

Пра гэта Макрон абвясціў у інтэрвʼю французскай тэлевізійнай сетцы навін BFM TV.

Макрон паведаміў, што спадзяецца на «алімпійскае перамірʼе» падчас Гульняў. Яго мэта – пакласці канец баявым дзеянням у розных бягучых канфліктах: ва Украіне, Газе, Судане і г.д.

«Мы будзем працаваць у напрамку алімпійскага перамірʼя», – сказаў прэзідэнт Францыі, абʼявіўшы, што папросіць прэзідэнта Кітая Сі Цзіньпіна, з якім ён павінен сустрэцца, дапамагчы яму ў гэтым пытанні.

Макрон не губляе надзеі на спыненне баявых дзеянняў на розных франтах падчас мер і імкнецца «прыцягнуць да гэтай мэты многіх партнёраў».

Алімпіяда-2024 пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня.