Усе навіны

Макрон пра тое, ці трэба Ізраілю выступаць на АГ пад нейтральным сцягам: «Ён не агрэсар, як Расія, якая больш за 2 гады вядзе вайну ва Украіне»

15 красавіка, 18:50

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон запэўніў, што падчас Алімпійскіх гульняў «будзе сцяг Ізраіля, будуць ізраільскія спартсмены».

Гэта адбылося ў адказ на тое, што ў Францыі прадстаўнікі партый «Непакорлівая Францыя» і «Экалагісты» прапанавалі ідэю, каб ізраільскія спартсмены спаборнічалі пад нейтральным сцягам.

Макрон «спадзяецца», што ў гэтым кантэксце ізраільскія спартсмены «будуць даносіць ідэі свету, таму што ім давядзецца спаборнічаць з многімі спартсменамі з гэтага рэгіёну».

«Мы таксама патрабуем ад спартсменаў прыстойнасці, гэта значыць не даваць непаважлівых каментароў, захоўваць павагу да іншых і сваіх супернікаў, не займацца палітыкай», – сказаў Макрон.

Таксама ён растлумачыў розніцу паміж сітуацыямі з Ізраілем і Расіяй.

«Мы можам не згаджацца з Ізраілем па спосабах прадастаўлення адказу і абароны, але мы не можам сказаць, што Ізраіль з'яўляецца агрэсарам», у адрозненне ад Расіі, якая «прыняла рашэнне па захопніцкай вайне, якая доўжыцца ўжо больш за два гады».

Алімпіяда-2024 пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.