Усе навіны

Томас Бах: «Сёння Алімпійскія гульні – гэта адзіная падзея, якая аб'ядноўвае ўвесь свет у мірных спаборніцтвах»

16 красавіка, 14:35
1

Кіраўнік міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах выступіў з прамовай на цырымоніі запальвання алімпійскага агню.

«У старажытныя часы Алімпійскія гульні аб'ядноўвалі грэчаскія гарады-дзяржавы, асабліва падчас войнаў і канфліктаў. Сёння Алімпійскія гульні – гэта адзіная падзея, якая абʼядноўвае ўвесь свет у мірных спаборніцтвах. Як тады, так і зараз, алімпійскія спартсмены пасылаюць гэты магутны мэсыдж: так, можна жорстка спаборнічаць адзін з адным і адначасова мірна жыць разам пад адным дахам. Спартсмены будуць ззяць у сваіх відах спорту і пакажуць нам, на што здольныя людзі з усёй сваёй дасканаласцю, рашучасцю і стойкасцю.

Алімпійскі агонь, які мы запальваем сёння, сімвалізуе гэтую надзею на лепшую будучыню. Алімпійскі агонь панясе гэты алімпійскі дух адсюль, ад нашых старажытных каранёў, праз усю Францыю ў Парыж, каб Горад Света ззяў яшчэ ярчэй.

Алімпійскі агонь будзе ззяць над першымі Алімпійскімі гульнямі, натхнёнымі нашымі рэформамі ад пачатку да канца. Гэтыя Алімпійскія гульні будуць маладзейшымі, больш інклюзіўнымі, больш урбанізаванымі, больш устойлівымі. Гэта будуць першыя Алімпійскія гульні з поўным гендэрным парытэтам, таму што МАК вылучыў роўна 50 працэнтаў квот на спартсменаў і спартсменак», – сказаў Бах.