Усе навіны

Латушка пра перамовы па вызваленні палітвязняў у абмен на допуск Беларусі да АГ: «Нам усе паківалі галавой, а цяпер ніякіх адказаў»

20 траўня, 14:14

Кіраўнік НАУ Павел Латушка расказаў аб тым, як праходзілі перагаворы аб магчымым вызваленні палітзняволеных у абмен на допуск Беларусi да Алімпіяды-2024.

– Канкрэтная гісторыя, звязаная з Алімпійскімі гульнямі. Мы прапанавалі стратэгію, як дамагчыся вызвалення хаця б часткі палітвязняў.

Мы правялі перамовы ў некалькіх сталіцах, нам усе паківалі галавой, сказалі: «Суперыдэя. Цудоўная. Бяромся». Затым перапіска, затым менш перапіскш, цяпер ніякіх адказаў.

А Алімпійскія гульні пройдуць ужо ў бліжэйшы час. Ці адказныя за гэта дэмакратычныя сілы Беларусі? Так. але і інструменты не нашыя, – сказаў Латушка.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.