Tribuna/Іншыя/Блогі/Каталіцкае Раство ад белспорту: вечары з сям'ёй, ноч у корку на мяжы і чаканне цуду

Каталіцкае Раство ад белспорту: вечары з сям'ёй, ноч у корку на мяжы і чаканне цуду

Свята атрымалася не ва ўсіх.

Аўтар — jackjack
25 снежня, 22:01
Каталіцкае Раство ад белспорту: вечары з сям'ёй, ноч у корку на мяжы і чаканне цуду

25 снежня католікі і пратэстанты па ўсім свеце адзначаюць адно са сваіх галоўных святаў – Раство. Паглядзелі, як гэты дзень святкавалі прадстаўнікі беларускага спорту.

Беларуская лёгкаатлетка, з польскім пашпартам Крысціна Ціманоўская сустрэла Каляды са сваім хлопцам:

Былы трэнер гандбольнага «Віцязя» Канстанцін Якаўлеў выклаў пост, у якім папрасіў у Бога даць сіл Украіне і зберагчы Беларусь.

«З Різдвом🎅 Першыя Каляды, якія адзначаюць адным днём ва Украіне. Здзяйснення жаданняў нам усім: «Божа, сіл Украіне і беражы Беларусь», – напісаў Якаўлеў.

Руслан Лісаковіч сустрэў каляды разам са сваёй жонкай Ксеніяй. Галоўны падарунак паўабаронцу чакае ўжо ў 2024-м. Пара чакае другога дзіця:

А яшчэ Ксенія напісала жаданне, каб іх старэйшы сын Марк як мага даўжэй верыў у Санту і цуды:

Беларускі самбіст Сцяпан Папоў віншуе падпісчыкаў стыкерамі ў сторыс і паказвае на асабістым прыкладзе, што спорту нічога не можа перашкодзіць – нават снег і дрэннае надвор'е.

Былы арбітр чэмпіянату Беларусі Віталь Аніхімоўскі адзначаў Раство разам з жонкай у Іспаніі. Яна падзялілася фота ў сваіх сторыс і намякнула на тое, што муж не адкладае працу нават у свята.

Беларуская гімнастка Меліціна Станюта павіншавала падпісчыкаў у сваім інстаграм пастом з прыгожым фота і добрымі словамі:

«З Раством ды Калядамi вас ! Жадаю цяплынi ды падтрымкi вам, каб вы паверылi ў калядны цуд, якi да вас абавязкова прыйдзе!»

Напярэдадні свята гасцей прымаў экс-футбаліст зборнай Беларусі Вячаслаў Глеб. Да яго дадому завіталі яго брат Аляксандр і дзейны гулец нацыянальнай каманды Уладзіслаў Клімовіч:

Асобна з каталіцкім Раством сваіх падпісчыкаў павіншавала Святлана Глеб:

Дачка Святланы і жонка Клімовіча таксама выклала віншаванне са святам, а яшчэ падзялілася фатаграфіяй святочнага стала:

Далёка не ўсе калядную ноч правялі ў святочнай атмасферы. Брамнік БАТЭ Аляксандр Гутар трапіў у вялізную чаргу, якая напярэдадні свята ўтварылася на мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза. Пра гэта ў сваім інстаграме расказала жонка галкіпера Марына:

Гутар расказала, што Аляксандр паехаў займаць чаргу, а яна з сынам засталася ў гасцініцы. А яшчэ Марына апублікавала просьбу падкінуць іх з дзіцём да мяжы:

Спадзяёмся, што цуд адбыўся і знайшоўся чалавек, які пагадзіўся ў Калядную ноч падвезці жонку галкіпера БАТЭ разам з сынам да мяжы.