Усе навіны

Экс-гулец «Шахцёра» Дзядзюля: «Загубіў кар'еру, занадта часта наведваў бары. Шчыра жадаю не паўтараць маіх памылак»

6 лістапада 2022, 17:48

Экс-гулец міні-футбольнага «Шахцёра» Павел Дзядзюля, які выступаў за «гарнякоў» у пачатку 90-х, звярнуўся да маладых футбалістаў, не паўтараць яго памылак звязаных са злоўжываннем алкаголем.

«Зыходзячы з асабістага досведу, параю быць заўсёды паважлівым да футзалы. Так, я сваімі рукамі загубіў кар'еру. Занадта часта наведваў бары. Век спартоўца не гэтак доўгі, і ад яго трэба браць усё. Здараюцца траўмы гульнявыя, сямейныя, псіхалагічныя – але гэта не падстава парушаць рэжым. А я грашыў гэтым.

Хлопцы, шчыра жадаю не паўтараць маіх памылак. Удачы ва ўсіх пачынаннях», – сказаў Дзядзюля.

🔥 Спампуй дадатак пра спорт і чытай навіны пра спорт па-беларуску | Android | iOS