Усе навіны

Кіраўнік БАМФ Хаменка перастаў быць «міністрам юстыцыі» Лукашэнкі, стаўшы намкіраўніка верхняй палаты яго «парламента»

12 красавіка, 16:31

Старшыня Беларускай асацыяцыі міні-футбола Сяргей Хаменка вызвалены Аляксандрам Лукашэнкам ад пасады яго «міністра юстыцыі» ў сувязі з прызначэннем членам яго «парламента».

У гэтым «органе» Хаменка стаў намкіраўніка верхняй палаты. Кіраўніком застаецца Наталля Качанава.

«[Прызначэнне ад Лукашэнкі ў «парламент»] – гэта з'яўляецца для мяне найвышэйшым гонарам. Безумоўнае выкананне рашэнняў [Лукашэнкі] – адзін з асноўных прынцыпаў у маёй дзейнасці», – пракаментаваў Хаменка.

На пасаду кіраўніка БАМФ Хаменка быў прызначаны ў кастрычніку 2020 года.