Усе навіны

Расійскі гулец «УУС-Дынама» Чорны пра намесніка кіраўніка клуба сілавіка Дудко: «Прыняў так, быццам мы знаёмыя доўгія гады. Мне застаецца не падвесці»

31 студзеня 2023, 15:04

Расійскі футбаліст «УУС-Дынама» Аляксандр Чорны распавёў, як яго прынялі ў гродзенскай камандзе.

– Ахарактарызуйце Гродна пасля некалькіх месяцаў знаходжання ў ім.

– Па прыездзе клубнае кіраўніцтва падало жыллё. Аб бытавых пытаннях нават задумвацца не прыйшлося. Гэта сведчыць аб прафесійным падыходзе ва «УУС-Дынама». Раскажу гісторыю, якая мяне вельмі здзівіла. Толькі прыехаў у Гродна, традыцыйнае знаёмства з камандай і трэнерскім штабам.

А ўвечары таго ж дня тэлефануе капітан Аляксандр Шота: «Саня, можа, табе патрэбная нейкая дапамога: знайсці кватэру добрую, падказаць, дзе каву выпіць?»

Такое цёплае стаўленне, гасціннасць заўсёды шануюцца. Тым больш калі прыязджаеш у незнаёмы горад, уліваешся ў новы калектыў.

– З кім з хлопцаў найбольш пасябравалі?

– З усімі рабятамі склаліся добрыя дзелавыя адносіны. У тым ліку і з тымі, хто мае асноўную працу, сем'і. Тым не менш, усе знаходзяць час пагутарыць, абмеркаваць праблемы, нюансы, станоўчыя моманты.

Трэба разумець, што ва ўсіх бываюць няўдачы не толькі ў футболе, але і па-за межамі пляцоўкі, у побыце. Я лічу, галоўнае, не грузіць сваіх блізкіх праблемамі. На гэтым жыццё не заканчваецца.

Велізарная падзяка майму «агенту» Славе Грыгор'еву, які парэкамендаваў мяне галоўнаму трэнеру Дзмітрыю Валянцінавічу Мацюку. Яўген Васільевіч Дудко прыняў так, нібыта мы знаёмыя доўгія гады. Увогуле, мне застаецца толькі не падвесці, – распавёў Чорны.

Адзначым, што намеснік кіраўнік «УУС-Дынама» падпалкоўнік Дудко з'яўляецца абласным кіраўніком БФСТ «Дынама».