Усе навіны

Зборная Беларусі U-19 па футзале заняла другое месца ў групе кваліфікацыі да Еўра-2023 і не выйшла на турнір

30 сакавіка 2023, 13:27

Прайшлі матчы ў групах адбору на чэмпіянат Еўропы U-19, які пройдзе ў 2023 годзе. Беларусь была ў групе 3, дзе змагалася за адзіную пуцёўку ў асноўны турнір. Беларусы згулялі з Партугаліяй, Косава і Славакіяй.

У першым матчы беларуская зборная разгромна саступіла Партугаліі з лікам 0:9. Два іншыя матчы беларусы выйгралі ў Славакіі (5:3) і Косава (7:3).

У выніку Беларусь заняла другое месца ў сваёй групе і не змагла прайсці на Еўра-2023. Пуцёўку ад групы 3 узяла Партугалія.