Усе навіны

Урач МФК «Мінск» Каражан: «Бяда клубаў, што спартсмены толькі ў зборнай даведаюцца, што такое масаж»

28 красавіка 2023, 11:46

Урач МФК «Мінск» Раман Каражан расказаў аб праблемах у медыцынскім забеспячэнні клубаў чэмпіянату Беларусі.

– Калі не скромнічаць: як лекар або масажыст ацэньвае свой уклад у поспехі клуба?

– Я перакананы, што ацэнку працы павінны даваць гульцы. З іх меркаваннем неабходна лічыцца ў клубах. Мой поспех абумоўлены тым, што ўсе здаровыя і гатовы гуляць. Плюс калі футбалісты і трэнерскі штаб дзякуюць за праведзеную працу. Калі ў дзве гадзіны ночы гулец тэлефануе і просіць дапамагчы, ведаючы, што лекар побач. Вось гэта і ёсць прафесійнае шчасце.

– Ці патрабуецца розны падыход да футбалістаў?

– Адказ адназначны – так! Кожны чалавек - гэта асоба. Усе мы розныя. Ва ўсіх сваё жыццё па-за межамі пляцоўкі. Часам трэба дапамагчы футбалісту разабрацца ў той ці іншай сітуацыі. У большай ступені гэта датычыцца моладзі. Нездарма ў камандах сусветнага ўзроўню ў штаце ёсць псіхолагі. Падыход да вопытных і майстравітых гульцоў адзін, да пачаткоўцаў – іншы.

– Ці ёсць у камандзе футбалісты, якія просяць дадаткова з імі папрацаваць?

– Хутчэй – даўжэй па часе. І ў гэтым праяўляецца індывідуальны падыход. Іншы бок медаля – спартсмены прыязджаюць у нацыянальную зборную і толькі тут даведаюцца, што такое масаж. Вось гэта бяда і істотная недапрацоўка клубаў, – распавёў Каражан.