Усе навіны

Гулец БЧ Сілівончык: «Запомніўся фінал Кубка за МАПІД: Падалінскі зраўняў у канцы і забіў пераможны ў дадатковы, нам далі майстроў спорту»

5 траўня 2023, 10:43

Гулец БЧ Сяргей Сілівончык расказаў пра самыя запамінальныя матчы ў чэмпіянаце Беларусі.

– А ў чэмпіянаце можаш вылучыць знакавыя паядынкі?

– Усе матчы знакавыя. Але далёка хадзіць не трэба – апошняя сустрэча рэгулярнага першынства з «Мінскам». У мяне 500 гульняў у вышэйшай лізе, і я забіваю за дзве секунды да сірэны! Такое не забудуся ніколі. Таксама запомніўся матч фіналу Кубка Беларусі ў Палацы спорту з цяпер ужо маёй сёлетняй камандай БЧ. Тады я гуляў за МАПІД. Уступаем 1:2 за восем секунд да канца. І тут Сярога Падалінскі параўноўвае лік. А ў дадатковы час ён жа забівае трэці мяч. Перамога стала трэцяй у Кубку як для мяне, так і для МАПІДа. Пасля гэтага нам прысвоілі званне майстроў спорту. А ў Светлагорску не так ужо шмат такіх майстроў.

Аднак быў паядынак і з негатыўным адценнем. Нават не паядынак, а эпізод, які змяніў стаўленне да прафесіі. Гуляючы за МАПІД у чвэрцьфінале плэй-оф супраць БЧ, білі пасляматчавыя пенальці. Калі я ішоў выконваць удар, з трыбуны на мой адрас крычалі нешта нядобрае. У зале – аншлаг, а я тады быў самаўпэўненым. Павярнуўся да гледачоў і яхідна ўсміхнуўся. У выніку патрапіў у перакладзіну. Пасля гэтага мы прайгралі і не прайшлі ў наступны раўнд. Такі вось жыццёвы ўрок – не панціць

– Раскажы гісторыю з футзальнага жыцця, над якой будуць смяяцца.

– Ёсць адна, яшчэ з часоў МАПІДа. Справа была пасля аднаго з матчаў. На наступны дзень – аднаўленчыя працэдуры, якія завяршыліся наведваннем лазні. Імя героя сітуацыі называць не буду. Сядзім у апарні пасля прайгранага паядынку. Заходзіць трэнер Уладзімір Ігнацік і гаворыць аднаму з футбалістаў: маўляў, так нельга гуляць, хутка будзеш плакаць. А той у адказ: «Я ў жыцці плакаў два разы. Калі глядзеў «Тытанік» і падпісваў кантракт з вамі». Вядома, усё траплялі з рогату, – распавёў Сілівончык.