Усе навіны

Падалінскі пра завяршэнне кар'еры: «Засталося згуляць адзін матч у Мiнску. Тэрміны пакуль невядомыя. Спадзяюся, хутка»

28 траўня, 18:17

41-гадовы беларускі міні-футбаліст Сяргей Падалінскі аб'явіў пра завяршэнне гульнявой кар'еры.

Раней падпісант ліста за сумленныя выбары гуляў у зборнай Беларусі.

– Вось і скончыўся чарговы сезон у маёй прафесійнай кар'еры.

І сёньня я хачу сказаць, што гэта быў апошні мой год у якасьці гульца.

У 1999 годзе, калі я згуляў свой першы матч, я і ўявіць сабе не мог, што наперадзе будзе 24 дзіўныя гады. За гэты час я знайшоў шмат сяброў, якія дзялілі са мной распранальню і разам пралівалі пот на трэніроўках.

Разам, мы станавіліся чэмпіёнамі, выйгравалі Кубкі, ваявалі з найлепшымі гульцамі планеты, абараняючы гонар сваёй краіны.

Вялікі дзякуй адданым балельшчыкам. Часам іх было вельмі шмат, часам адзінкі, але яны заўжды дапамагалі і прымушалі рухацца наперад.

Вялікі дзякуй трэнерам, з якімі давялося працаваць, кожны дапамагаў мне станавіцца лепш.

У маёй кар'еры было не так шмат клубаў, але кожны пакінуў свой след у маім сэрцы! Асобны дзякуй маёй сям'і, асабліва таце, які ў 6 гадоў прывёў мяне на футбольны стадыён у Пінску, і быў самым галоўным крытыкам усю маю кар'еру.

11 гадоў у зборнай, 4 Лігі чэмпіёнаў, дзякуючы гэтаму давялося пабываць у розных частках планеты. Ад Паўднёвай Амерыкі да Запаляр'я! Яшчэ раз вялікі дзякуй, хто быў побач. Гэта была крутая прыгода.

Наперадзе новы раздзел, спадзяюся не меней цікавая.

P.S. Засталося згуляць адзін матч у Мiнску, тэрміны пакуль невядомыя, але вельмі спадзяюся, што хутка, – сказаў Падалінскі.