Усе навіны

Футзальны рэферы Дэйкала: «На міжнародных матчах адчуваеш павагу, а ў ЧБ адчуванне, што суддзі – галоўныя ворагі»

28 чэрвеня, 13:05

Футзальны рэферы Максім Дэйкала параўнаў стаўленне да арбітраў у чэмпіянаце Беларусі і на міжнародных спаборніцтвах.

«Я дэбютаваў у вышэйшай лізе ў 2006 годзе з Аляксандрам Рэміным на матчы МАПІД – «Эласт» (Навалукомль).

Працаваў на фінальных гульнях міжнародных міні-турніраў. Канешне, у Еўропе хацелася больш рэалізаваць сябе. Але тамака шмат нюансаў. Калі разважаць аб адрозненнях паміж нашым чэмпіянатам і міжнароднымі матчамі, то тамака ты адчуваеш павагу спартоўцаў і кіраўнікоў клубаў. У нас такое адчуванне, што суддзі – галоўныя ворагі каманд і гульні», – сказаў Дэйкала.