Усе навіны

«УУС-Дынама» падпісала гульца «Спартака» з акупіраванага Расіяй Данецка

29 ліпеня, 11:12

«УУС-Дынама» аб'явіла пра падпісанне 19-гадовага ўніверсала Івана Удовіна.

Гулец – выхаванец «Спартака» з Данецка, за які і гуляў да пераходу ў беларускі клуб, з'яўляецца грамадзянінам Расіі.

Нагадаем, Данецк – цэнтр Данецкай вобласці Украіны, разам з часткай якой з 2014 года акупаваны сепаратыстамі пры падтрымцы Расіі, а з кастрычніка 2022-га – непасрэдна Расіяй.