Усе навіны

Экс-гульца МАПІД Багавіка «судзяць» за ўдзел у пратэстах

9 жніўня, 16:28

9 жніўня ў судзе рэжыму Лукашэнкі па Кастрычніцкім раёне Мінска праходзіць пасяджэнне, на якім разглядаецца справа экс-гульца МАПІД і «Эканаміста», былога выканаўчага дырэктара «Беларусбанка» Анатоля Багавіка і яго жонкі Іванны.

У «абвінавачанні» фігуруе артыкул КК Лукашэнкі, паводле якога караюць за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Адзначым, увосень 2017 года рэжымны «суд» адправіў Багавіка ў калонію на 8 гадоў, абвінаваціўшы ў карупцыі. Аднак увесну 2018-га Анатоль выйшаў на волю, бо яго «памілаваў» Аляксандр Лукашэнка.

Багавік – сын экс-футбаліста кіеўскага і мінскага «Дынама» Анатоля Багавіка.