Усе навіны

Гулец каманды МУС Лукашэнка Маградзэ: «Паміж гульнямі задзейнічаны на «службе», яна не дазваляе змяніць клуб»

18 жніўня, 19:38

Гулец каманды МУС Лукашэнка па футзале «Ахова-Дынама» Іраклі Маградзэ распавёў пра тое, чаму абраў менавіта гэтую каманду і на якіх умовах.

– Чаму менавіта «Ахова-Дынама»?

– 18 траўня 2015-га мяне на год павінны былі прызваць у войска. Нясцюк прапаноўваў пайсці служыць у МНС. Нехта прапанаваў варыянт з МУС. І замест войска я вырашыў два гады адслужыць дома, трэніравацца, гуляць. У выніку Аляксандр Арлоў настаяў на МУС і прапанаваў паспрабаваць сілы ў камандзе. Так я спыніў выбар на МУС. Першыя часы праводзіў у навучальным цэнтры, а потым пачаў выклікацца на зборы. У паўзах паміж гульнямі мы задзейнічаны на службе.

– Ці можна сказаць, што служба ў Дэпартаменце аховы МУС не дазваляе табе змяніць клуб?

– Так і ёсць. Калі я не буду гуляць за «Ахову-Дынама», то давядзецца звальняцца, каб зайграць за іншую каманду, – сказаў Маградзэ.