Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі Чэрнік пра паразу ад Расіі: «Перагледзім матч, нешта падкарэктуем з трэнерскім штабам»

7 кастрычніка, 19:08

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па міні-футболе Аляксандр Чэрнік пракаментаваў разгромнае паражэнне ад Расіі (0:6).

– Складана ацэньваць па гарачых слядах: лік непрыемны. Нейкія моманты былі станоўчыя, нейкая доля шанцавання, маглі забіць першымі, а так прапусцілі пару мячоў і адыграла ролю псіхалогія.

– Вельмі чакалі галоў, былі моманты. У чым прычына адсутнасці галоў?

– У нерэалізацыі. Класныя моманты былі, трэба рэалізаваць. Забівай, трапляй у створ.

– Як праявілі сябе пачаткоўцы – Крывіцкі і Драздоў?

– Было трохі хвалявання. Трэба разумець: дэбютанты гуляюць супраць добрага суперніка, другая каманда ў свеце. Ім складана.

– Заўтра адбудзецца другі матч. На што зробіце акцэнт?

– Не будзем адмаўляць ад сваёй гульні. Перагледзім матч, нешта падкарэктуем з трэнерскім штабам. Трэба забіваць першымі, тады і вочы гараць, і ногі нясуць. Пастараемся вызначыцца першымі, адновім сілы і пойдзем у бой, – сказаў Чэрнік.