Усе навіны

Экс-спортдыр мінскага «Дынама» Поклад стаў трэнерам-кансультантам футзальнага «УУС-Дынама»

2 лютага, 13:25
5

Футзальны клуб «УУС-Дынама» аб'явіў пра змены ў трэнерскім штабе. З папярэднім галоўным трэнерам Дзмітрыем Мацюком спынена супрацоўніцтва па ўзаемнай згодзе бакоў. Замест яго гэтую пасаду заняў Генрых Багдзевіч. Асіставаць яму будуць Яўген Шыдук і Аляксандр Базей.

Трэнерам-кансультантам «УУС-Дынама» стаў Юрый Поклад. З чэрвеня 2019 года па жнівень 2020 года ён займаў пасаду спартыўнага дырэктара футбольнага мінскага «Дынама».

Паказаць яшчэ 5