Усе навіны

Сакары аб перамозе над Сабаленкай: «Калі б я гуляла пасіўна, асабліва супраць Арыны, тады без шанцаў»

3 лістапада 2022, 17:31

Тэнісістка Марыя Сакары пракаментавала перамогу над беларускай тэнісісткай Арынай Сабаленкай на Выніковым турніры WTA (6:2, 6:4).

«Калі на гэтым корце гуляць недастаткова агрэсіўна, то ўсё. Калі б я гуляла пасіўна, асабліва супраць Сабаленкі, тэнісісткі з самымі магутнымі ўдарамі ў туры, тады без шанцаў. Я рызыкавала, каб не выпускаць магчымасці: калі не зараз, то калі?

Я даўно (з мінулага Выніковага – Tribuna.com) не абыгрывала ў двух сэтах [суперніц з топ-10], так што для мяне гэта па-свойму новае адчуванне. Уражвае, што я магу абыгрываць іх у двух сэтах, і гэта нарэшце прыносіць плён», – сказала яна.