Усе навіны

Экс-трэнер Азаранка будзе працаваць з украінкай Ястрэмскай

20 снежня 2022, 17:25

101-я ракетка свету ўкраінская тэнісістка Даяна Ястрэмская паведаміла, што яе новым трэнерам стаў былы трэнер Вікторыі Азаранка Дорыян Дэсклуа.

Спецыяліст з лютага 2020-га па кастрычнік 2021-га працаваў з тэнісісткай з Беларусі.

Будучы гульцом француз паднімаўся на 666-ы радок рэйтынгу ATP.

Украінка заявіла, што ставіць перад сабой мэту вярнуцца ў топ-20. Яе найвышэйшая пазіцыя ў рэйтынгу – 21-я.