Усе навіны

Гаўф выйграла турнір у Оклендзе – гэта трэці тытул WTA 18-гадовай амерыканкі

8 студзеня 2023, 18:46

Сёмая ракетка свету Коры Гаўф атрымала трэці тытул WTA у кар'еры.

На турніры WTA 250 яна абгуляла ў фінале іспанку Рэбеку Машараву – 6:1, 6:1. Усяго за турнір Гаўф аддала толькі 22 геймы саперніцам.

18-гадовая спартсменка выйграла першы тытул вясной 2021 года. Таксама гэта першая перамога на хардзе з 2019 года.