Усе навіны

Шымановіч выйграла парны турнір ITF і ўпершыню ў кар'еры ўвойдзе ў топ-200

14 студзеня 2023, 18:28

Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч у пары з расіянкай Аленай Фамінай у фінале турніру ITF у Тунісе аказалася мацнейшай за спартсменак з Грэцыі і Румыніі Сапфо Сакеларыдзі і Ааны Гаўрылу (6:2, 6:1).

Для Шымановіч гэта 12-я перамога ў фінале турніраў ITF у парным разрадзе.

Па выніках турніру Шымановіч упершыню ў кар'еры ўвойдзе ў топ-200 рэйтынгу WTA у парным разрадзе.

Шымановіч/Фаміна – Гаўрыла/Саккеларыдзі – 6:2, 6:1