Усе навіны

Азаранка пра свайго сына: «Леа вельмі захоплены футболам. Ён хоча гуляць за «ПСЖ», гэта яго мара»

16 студзеня 2023, 15:01

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка распавяла, што яе сын любіць футбол.

«Леа вельмі захоплены футболам. Я называю гэта футболам, ён – сокер. У нас спрэчкі па гэтай нагоды. Ён хоча гуляць за «ПСЖ», гэта яго мара. Я цяпер мама футбаліста. Прычым вельмі нязносная.

Гэта зусім асаблівыя эмоцыі для мяне, падтрымліваць сына. Я магу на яго накрычаць, і мне не сорамна. Але я яго вельмі падтрымліваю. Я хачу, каб ён рэалізаваў сваю мару», – сказала Азаранка.