Усе навіны

Пара Івашкі знялася з Australian Open

18 студзеня 2023, 11:55

Пара беларускага тэнісіста Іллі Івашкі знялася з Australian Open. Раней беларус выбыў з барацьбы ў адзіночным разрадзе на турніры ў Аўстраліі.

Раней матч, у якім Івашка ў пары з немцам Оскарам Отэ павінен быў сустрэцца з парай Томыслава Бркіча і Гансала Эскабара, быў адменены з-за непагадзі.