Усе навіны

Марэй здзейсніў 10-ы камбэк з 0:2 на «Вялікіх шлемах». Матч доўжыўся амаль 6 гадзін

19 студзеня 2023, 22:46

Былая першая ракетка свету Эндзі Марэй (№66 ATP) перамог Танасі Какінакіса (№159 ATP) у другім крузе Australian Open (4:6, 6:7, 7:6, 6:3, 7:5).

Гэтая валявая перамога стала для Эндзі Марэя дзесятай на турнірах «Вялікага шлема», калі ён здзейсніў камбэк з ліку 0:2 пасля першых двух сэтаў у 3:2 па выніках усяго матчу.

Па колькасці падобных матчаў Марэй перасягнуў Тода Марціна і Роджэра Федэрэра, зараз ён абсалютны рэкардсмен у Адкрытай эры.

Матч супраць Какінакіса доўжыўся 5 гадзін і 50 хвілін. У наступным раундзе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі Эндзі сустрэнецца з іспанцам Раберта Баўцістай-Агутам (№25 ATP).