Усе навіны

Азаранка пра перамогу ў 1/8 фіналу АО: «Адчуваю палёгку. Я не ведала шмат чаго пра Лінь, і прыйшлося падладжвацца па ходзе сустрэчы»

22 студзеня 2023, 21:20

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка пракаментавала сваю перамогу ў 1/8 фіналу Australian Open над кітаянкай Чжу Лінь.

«Я адчуваю палёгку. Гэта былі 2 гадзіны 40 хвілін моцнага ціску за кожнае ачко, пераходу ініцыятывы – у гэтым матчы было ўсё.

Я такая шчаслівая, што змагла зладзіцца з гэтым. У пачатку года было некалькі вельмі блізкіх да перамогі матчаў, якія скончыліся не на маю карысць, таму я шчаслівая, што скарысталася сваімі шанцамі. Я саступала 15-40 [у апошнім гейме] і сказала сабе: «Ты абавязана ўзяць яго, ніхто не збіраецца табе яго аддаваць проста так». Я вельмі ганаруся сабой за гэта

Яна [Лінь] не здавалася, незалежна ад рахунку. З такім тэнісам яна павінна быць у топ-20 (на дадзены момант кітаянка займае 87 радок рэйтынгу – Tribuna.com), таму што яна гуляе цудоўна. Я ніколі пра яе не чула да гэтага, я ведаю, што яна з Кітая, але зараз столькі тэнісістак, якія могуць выйсці на корт і паказаць неверагодны ўзровень.

Часам тое, што ты ведаеш саперніцу, дапамагае табе, але я не ведала шмат чаго пра яе, і мне прыйшлося падладжвацца па ходзе сустрэчы. Яна неверагодная тэнісістка, і я жадаю ёй удачы ў гэтым годзе, спадзяюся, што ўбачу нават больш у яе выкананні», – сказала Азаранка.