Усе навіны

У 1/16 фіналу турніру ў Досе Азаранка згуляе з Оз

11 лютага 2023, 21:40

У матчы 1/16 фіналу турніру WТА ў Досе (прызавы фонд – 780 тысяч долараў) беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (WTA 16) згуляе з Іпек Оз (WTA 196) з Турцыі.

Беларуска ўдзельнічае ў турніры пасля таго, як арганізатары прадставілі ёй wild card.

Матч пройдзе 13 лютага.