Усе навіны

Вільня, парны разрад: Лютарэвіч у дуэце з украінцам Манафавым узяў тытул, для беларуса ён 19-ы ў кар'еры

11 лютага 2023, 22:11

26-гадовы беларускі тэнісіст Іван Лютарэвіч у пары з украінцам Уладзіславам Манафавым стаў пераможцам «чэленджэра» ў Вільні з прызавым фондам 118 тысяч долараў. У фінале турніру тандэм абыграў Арджуна Кадхе з Індыі і Даніэля Мазура з Германіі.

Для Лютарэвіча гэты тытул стаў 19-м у парным разрадзе.

Лютарэвіч (Беларусь) / Манафаў (Украіна) – Кадхе (Індыя) / Мазур (Германія) – 6:0, 6:2