Усе навіны

Дубай (WTA): Азаранка сустрэнецца з Паўлючэнкавай, Сасновіч – з Масаравай, Сабаленка згуляе з пераможцай пары Патапава – Тайкман

18 лютага 2023, 16:48

Прайшло лёсаванне стартавага раунда турніру WTA, які пройдзе ў Дубаі. Беларускія тэнісісткі даведаліся пра сваіх саперніц.

Вікторыя Азаранка ў першым крузе сустрэнецца з Анастасіяй Паўлючэнкавай з Расіі.

Аляксандра Сасновіч пачне турнір матчам з Рэбекай Масаравай з Іспаніі.

Арына Сабаленка прапусціць першы круг. У другім яна сустрэнецца з пераможцай пары Анастасія Патапава (Расія) – Жыль Тайкман (Швейцарыя).

Турнір стартуе 19 лютага.