Усе навіны

Брытанская асацыяцыя тэніса можа быць адхілена ад правядзення турніраў ATP і WTA у выпадку паўторнага бана расіян і беларусаў

19 лютага 2023, 13:29

Брытанскай асацыяцыі тэніса (LTA) пагражае поўнае адхіленне ад правядзення турніраў пад эгідай ATP і WTA у выпадку падаўжэння забароны на выступы расейскіх і беларускіх тэнісістаў.

Нагадаем, Брытанская тэнісная асацыяцыя LTA не дапусціла на турніры ў сваёй краіне тэнісістаў з Расіі і Беларусі з прычыны поўнамаштабнай вайны, якую РФ з 24 лютага 2022 года вядзе супраць Украіны, з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

У выпадку ўвядзення санкцый LTA страціць магчымасць праводзіць штогадовы турнір «Вялікага шлема» Уімблдон, Міжнародны турнір у Істборне і турнір катэгорыі ATP 500 у Queen's Club.

Адным з варыянтаў развіцця падзей можа стаць продаж ліцэнзій брытанскіх турніраў на адчыненым рынку. Пасля выкупу ліцэнзій замежныя федэрацыі ці фундатары змогуць праводзіць турніры ў іншым месцы. Таксама LTA могуць зноў аштрафаваць – у мінулым годзе ATP і WTA падалі два пазовы на адзін мільён еўра кожны.

Патэнцыйным вырашэннем праблемы можа стаць адмова брытанскага ўрада выдаваць візы прадстаўнікам краін-агрэсараў. Такое рашэнне фактычна вывела б сітуацыю з-пад кантролю тэнісных органаў улады і выратавала б LTA ад санкцыяў з боку ATP і WTA.

«Сітуацыя надзвычай сур'ёзная, і я не думаю, што людзі цалкам ацанілі яе наступствы», – пракаментаваў становішча неназваны высокапастаўлены чыноўнік для Daily Mail.