Усе навіны

Канстанцін Захараў пра Сабаленку: «Лепшая тэнісістка планеты і добры сябар»

27 лютага 2023, 18:11

Экс-хакеіст «Юнацтва» Канстанцін Захараў у сваім Instagram апублікаваў відэа, на якім Арына Сабаленка прыйшла ў госці да яго і ягонай жонкі беларускай тэнісісткі Вольгі Гаварцовай.

«Паглядзіце, хто прыйшоў да нас у госці. Лепшая тэнісістка планеты і наш добры сябар», – падпісаў відэа Захараў.